+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Прафсаюз узнагародзіць лепшых

Прафсаюз узнагародзіць лепшых
Для работнікаў сельгасарганізацый Шумілінскага раёна пачынаецца важны і адказны час – нарыхтоўка кармоў.

Каб заахвоціць працаўнікоў, занятых на касавіцы, упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сумесна з раённай арганізацыяй прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прынята рашэнне арганізаваць раённае спаборніцтва сярод механізатараў, у тым ліку сярод моладзі, па своечасовым і  якасным правядзенні корманарыхтоўкі. 

“У раённым спаборніцтве па нарыхтоўцы кармоў удзельнічаюць як работнікі сельгасарганізацый, так і іх памочнікі з іншых прадпрыемстваў раёна, занятыя на касавіцы, – расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. – Пераможцамі будуць прызнаны механізатары, у якіх лепшыя паказчыкі на кормаўборачных камбайнах па здрабненні зялёнай масы,  на перавозцы, кашэнні травы і прасаванні сена. Па ўсіх відах работ устаноўлена па аднаму прызавому месцу. Пераможцы будуць узнагароджаны  падзячнымі лістамі і грашовымі прэміямі. Раённыя пераможцы прымуць удзел у абласных спаборніцтвах”.

Кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый рэкамендавана сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі арганізаваць унутрыгаспадарчыя працоўныя спаборніцтвы сярод механізатараў, занятых на нарыхтоўцы травяністых кармоў, у тым ліку сярод моладзі, і прыняць меры па захаванні нормаў аховы працы і тэхнікі бяспекі пры правядзенні палявых работ.

Источник: газета "Герой працы"