+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Прафсаюз і кіраўніцтва – адна каманда

Прафсаюз і кіраўніцтва – адна каманда
Важным элементам сацыяльнага партнёрства з’яўляецца пагадненне паміж адміністрацыяй і прафсаюзнай арганізацыяй. Яно ўстанаўлівае гарантыі па забеспячэнні прыдатных умоў работы, па вырашэнні важных сацыяльна-бытавых праблем.

“Прафсаюз і кіраўніцтва гаспадаркі – адна згуртаваная каманда, мы працуем дзеля людзей і паляпшэння ўмоў працы, – кажа лідар прафсаюзнай пярвічкі ААТ “Ляжні” Шумілінскага раёна Наталля Васілеўская. – Прыём на работу і звальненне, прэміраванне работнікаў, распарадак рабочага дня, правядзенне савета прафілактыкі – гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваем разам з кіраўніцтвам гаспадаркі. Прафсаюз не забывае віншаваць людзей са святамі, заахвочваць лепшых работнікаў. Мы ўдзельнічаем у культурным і спартыўным жыцці раёна”.

Нядаўна старшыня Дабейскага сельвыканкама звярнуўся да кіраўніцтва і прафкама сельгасарганізацыі з просьбай дапамагчы зрабіць ля мясцовага клуба спартыўную пляцоўку.  “Прывязём гравію, уладкуем валейбольную пляцоўку, – паабяцаў Аляксандр Папіна. – Сюды ж будуць прыходзіць гуляць у валейбол і моладзь гаспадаркі, і дзеці нашых работнікаў. Спорт – гэта здароўе, таму мы яго ўсяляк падтрымліваем”.

Па матэрыялах газеты "Герой працы".