+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Лепшым механізатарам – падзякі і прэміі

Лепшым механізатарам – падзякі і прэміі
Спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шумілінскага райвыканкама сумесна з прафсаюзам работнікаў АПК падвялі вынікі вясенняй пасяўной.

Сярод механізатараў, якія рупіліся на пасяўных  агрэгатах, першае месца ў раёне каторы год запар трымае Павел Баршынаў з ААТ “АграБаравінка”. Сёлета Павел засеяў 1017 гектараў зерневых, зернебабовых і рапсу. Сярод  маладых механізатараў на сяўбе адзначаны Ігар Літвін з ААТ “Прыазёрны мір”, якія засеяў 873 гектары зерневых.

Па падрыхтоўцы глебы першае месца ў раёне  трымае Міхаіл Шуміла з сельгаспрадпрыемства “Лаўжанскае”, які  прадыскаваў за красавік-май 486 гектараў. Сярод механізатараў, занятых на ворыве, адзначаны Юрый Аўчыннікаў з ААТ «Прыдзвінскі», на рахунку якога 299 гектараў.

Старшыня прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова павіншавала лідараў пасяўной і ўручыла падзячныя лісты і грашовыя прэміі. итоги сева Шумилино 2.jpg

Па матэрыялах газеты "Герой працы"