Міёрскі райкам прафсаюза работнікаў АПК падвёў вынікі работы малочнатаварных ферм, даільных залаў і аператараў машыннага даення
Сярод МТФ лепшых вынікаў дасягнула ферма "Гараўцы" ААТ "Туркова" пад кіраўніцтвам загадчыцы Дар'і Голуб. Тут ад 189 кароў за месяц атрымана 82114 кілаграмаў валавога надою, што складае 100,9% да адпаведнага перыяду мінулага года. Сярэдні надой ад каровы за снежань 434 кг. Уся прадукцыя рэалізавана гатункам "экстра" пры таварнасці 89%.
Сярод даільных залаў лепшыя паказчыкі ў "Супорніцы" ААТ "Туркова". У гэтым заслуга аператараў Валянціны Шчамель, Святланы Лагун, Зоі Дзямешка, Марыі Кураш і Наталлі Паграбеннай. Яны абслугоўваюць 428 кароў, за снежань надаілі ад кожнай па 436 кілаграмаў малака, валавы надой склаў 186,6 тоны. Увесь ён рэалізаваны гатункам "экстра", таварнасць забяспечана ў 91,7%.
Заканамерна, што лепшы на Міёршчыне аператар машыннага даення таксама з ААТ "Туркова". Гэта Марына Протас з фермы "Гараўцы". За ёй замацавана група з 27 кароў на раздоі. Ад кожнай яна надаіла за снежань па 645 кілаграмаў малака, усяго — 17427 кг. Старанне Марыны Вітальеўны тым больш заслугоўвае павагі і пашаны, бо яна—шматдзетная мама, выхоўвае чацвярых дзяцей.
Па матэрыялах газеты «Міерскія навіны»