+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

У яе групе – лепшыя надоі

У яе групе – лепшыя надоі
Больш за дзесяць гадоў аператарам машыннага даення на ферме Ляжні-3 ААТ “Ляжні” Шумілінскага раёна працуе Любоў Сяргееўна Мялешка.

“Яшчэ ў дзяцінстве ведала, што буду даяркай, як мая матуля, якая ўсю жыццё адпрацавала на ферме, – кажа жанчына. – Часта прыбягала да маці, дапамагала, чым магла. Так і навучылася і даглядаць кароў, і даіць іх”.

Галоўным у сваёй рабоце Любоў Мялешка лічыць адказнасць. Як і вучыла маці, жанчына ўсё робіць своечасова: раздае муку, выяўляе кароў для пакрыцця, падсцілае цяляткам і корміць іх. Да жывёлы адносіцца з асаблівай пяшчотай і любоўю, строга прытрымліваецца тэхналогіі даення кароў. І ў жанчыны ўсё атрымліваецца – па выніках надояў за люты ў Любоў Мялешкі лепшыя надоі ў раёне.

Падзяку і грашовую прэмію даярцы ўручыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.

 

Па матэрыялах газеты "Герой працы"