+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Сярод лепшых – жывёлаводы ААТ “Якубава-Агра”

Сярод лепшых – жывёлаводы ААТ “Якубава-Агра”
Сярод лепшых аператараў па вырошчванні і адкорме маладняка буйной рагатай жывёлы за красавік адзначаны жывёлаводы ААТ “Якубава-Агра” Дубровенскага раёна Сяргей Іванцоў і Галіна Дудава. Яны атрымалі другі паказчык па прывагам цялят на дарошчванні — 1085г.

Шчырыя віншаванні, грамату аблсельгасхарча  і абкама прафсаюза працаўнікоў АПК  і грашовую прэмію ад абкама і райкама  прафсаюзаў работнікаў АПК сумленным працаўнікам уручыў Аляксандр Малянкоў, выконаючы абавязкі старшыні райкама прафсаюза працаўнікоў АПК.

—Людзі дастойныя, работнікі добрыя, — шчыра адзначыў Уладзімір Мінькоў, кіраўнік ААТ”Якубава-Агра”. — Адносіны да грамадскага статка ў іх, як да ўласнага: па-гаспадарску неабыякавыя. Таму і вынік у поўным сэнсе —важкі.

Загадчык фермы Наталля Карабіцкая адзначыла, што зараз пад апекай Сяргея Іванцова і Галіны Дудавай знаходзіцца 130 цялят. Жывелаводы прымаюць цялят ва ўзросце 2 месяцаў па 60-70 кілаграмаў, а праз два месяцы іх пераводзяць на адкорм вагой ужо 270 кілаграмаў.

Як прызналіся жывелаводы, за гэты час яны вывучаюць сваіх выхаванцаў, могуць падказаць целачак, якія стануць добрымі дойнымі каровамі, нават мянушкі многім прыдумваюць.

— Сумленна выконваем свае абавязкі, а нас сумленна забяспечываюць кармамі: калі есць, чым карміць, чаго не даваць прывесы, — адзначыў Сяргей Іванцоў.

—На работу прыемна прыходзіць, калі ведаешь, што зрабіла ўсе, каб цяляты былі накормлены, напоены, дагледжаны. Яны вяселыя — і на душы весела, — дапаўняе Галіна Дудава.

Гэты дуэт жывелаводаў існуе ужо 7 год. Праца ладзіцца — неаднойчы іх поспехі былі адзначаны на раённым узроўні. А вось быць пераможцамі ў абласным спаборніцтве сталі ўпершыню. Пажадаем, каб за першай перамогай былі яшчэ і больш значныя.

Па матэрыялах газеты "Дняпроўская праўда"