Аляксандра Васільеўна Міраненка – прафсаюзны лідар з 28-гадовым стажам. А ўвогуле ў ААТ “АграБаравінка” Шумілінскага раёна ў якасці агранома, а цяпер – начальніка ўчастка, працуе амаль сорак гадоў. Да таго ж, нядаўна адсвяткавала асабісты юбілей.
”Працую дзеля гаспадаркі, стараюся па магчымасці дапамагчы сваім землякам, – кажа жанчына. – Многія скардзяцца на жыццё, а я скажу, што яно зараз не горшае, чым у 90-ыя гады. Як прафсаюзны лідар, трымаю цесную сувязь з кіраўніцтвам гаспадаркі, якое заўсёды ідзе насустрач. Разам мы вырашаем вытворчыя пытанні”.
Тое, што сёння “АграБаравінка” не мае запазычанасц і па зарплаце – сумеснае дасягненне кіраўніцтва гаспадаркі і прафсаюза. “АграБаравінка” ўзяла шэфства над зіцячымі садам і ў Башнях і Язвіне – бясплатна дзецям выдзяляюць малако. Дапамагаюць і Башнёўскай школе, дзе вучацца дзеці многіх работнікаў гаспадаркі: кожны год аказваюць дапамогу пры падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года, а на апошнім званку ўручаюць прэміі лепшым вучням. Вось такімі добрымі справамі славіцца прафсаюзная арганізацыя і гаспадарка ў цэлым.
Па матэрыялах газеты "Герой працы".