+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Спраўная тэхніка – пасяўная без збояў

Спраўная тэхніка – пасяўная без збояў
Сонца павярнула на вясну. Не паспеем азірнуцца, як трэба будзе выязджаць у поле. І гэты час трэба выкарыстаць для падрыхтоўкі тэхнікі да напружанага вясенняга перыяду – такую задачу перад аграрыямі ставіць кіраўнік раёна Сяргей Галынчык.

Ва ўсіх сельгасарганізацыях Шумілінскага раёна ідзе работа па падрыхтоўцы трактароў, прычапных і навясных агрэгатаў да напружанага вясенняга перыяду.

У сельгаспрадпрыемстве «Лаўжанскае» ужо з раніцы кіпіць работа.

«Рамантую гідраўлічную сістэму трактара, – расказаў перадавы механізатар гаспадаркі Мікалай Карнілаў (на здымку). – Потым трэба масла замяніць і фільтры. Як і ў мінулым годзе, сёлета буду працаваць з дыскатарам – апрацоўваць глебу перад сяўбой. Таму трэба адрамантаваць трактар якасна, каб працаваў без збояў».

Яго калегі даводзяць да ладу два пасяўныя агрэгаты. «У першую чаргу трэба адрамантаваць сашніковы брус, падшыпнікі і дыскі, – расказаў галоўны інжынер гаспадаркі Яўген Дзятлоўскі. – Сваёй чаргі чакаюць два дыскатары і культыватар, чатыры плугі. Двум трактарам патрабуецца рамонт рухавікоў. Усяго ў гаспадарцы маюцца 33 трактары, большасць з іх будзе задзейнічана на пасяўной. Палова ў рабочым стане. Нават калі патрэбны дробны рамонт, усё роўна ўся тэхніка праходзіць праз рукі механізатараў. На днях закупім неабходныя запчасткі, тады рамонт пойдзе хутчэй».

Ларыса ЗАЙЦАВА. “Герой працы”