+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Вадзiцель ААТ «Буеўшчына» Аляксандр Пятроў трэцiм ў раёне перавёз тысячу тон зерня ад камбайнаў

Вадзiцель ААТ «Буеўшчына»  Аляксандр Пятроў трэцiм ў раёне перавёз тысячу тон зерня ад камбайнаў

Сярод вадзіцеляў, занятых на адвозе зерня ад камбайнаў, з’явіўся яшчэ адзін “тысячнік”. Ім стаў вадзіцель аўтамабіля МАЗ-555 адкрытага акцыянернага таварыства “Буеўшчына” Аляксандр Пятроў.
        Па ўмовах спаборніцтва, распрацаванага райкамам прафсаюза работнікаў АПК, першыя тры вадзіцелі, якія адвезлі звыш адной тысячы тон зерня ад камбайнаў, атрымліваюць грашовыя прэміі. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская ўручыла Аляксандру грашовую прэмію і падзякавала за шчырую працу. Старшыня прафсаюзнай пярвічкі ААТ “Буеўшчына” Аляксандр Гернат таксама далучыўся да віншаванняў і ўручыў вадзіцелю прэмію.

По материалам газеты “Кліч Радзімы”