+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

«Уборка хлеба – святая справа!»

«Уборка хлеба – святая справа!»
У нядзелю 18 ліпеня ў ААТ «Прыазёрны мір» ладзіліся «Зажынкі».

На палеткі з азімай пшаніцай ля Непарот прыехалі кіраўнік гаспадаркі Юрый Савіцкі і старшыня прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Марына Панкраценка. «Уборка хлеба – святая справа! – адзначыў Юрый Альбертавіч, звяртаючыся да механізатараў. – Віншую ўсіх з пачаткам жніва. Я ўпэўнены ў вашай працавітасці і надзейнасці. У «Прыазёрным міры» амыя лепшыя хлебаробы, яны не падвядуць. Абы надвор’е было на руку, і тэхніка каб не падводзіла». 

Марына Панкраценка ўручыла механізатарам традыцыйныя хлеб-соль, а таксама ўпакоўку ліманаду – дарэчы будзе ў гарачыню. Ад прафсаюзнай арганізацыі камбайнеры Аляксандр Раманятаў і Віталь Антонаў атрымалі падарункі – майкі і кепкі. Марына Фёдараўна пажадала механізатарам добрых намалотаў і зладжанай эфектыўнай работы.

            У гэтым годзе ўборка зерневых у гаспадарцы стартавала крыху раней, чым летась. Віды на ўраджай на полі ў Непаротах нядрэнныя – пшаніца стаіць роўнай густой сцяной, чыстая, ез пустазелля. Буйны важкі колас хіліць галаву да зямлі. Падчас жніва на адну мэту ў гаспадарцы плённа будуць працаваць і спецыялісты, і механізатары, і інжынерная служба, і машыністы зернесушыльнага комплексу. Ужо на наступны дзень да Аляксандра Раманятава і Віталя Антонава прыедзе яшчэ адзін камбайнер – Аляксандр Званок (ён работнік аддзела па адукацыі райвыканкама, але кожны год дапамагае сельгасарганізацыі падчас жніва). Камбайнеры мараць намалаціць як мага больш зерня, каб выйсці ў пераможцы раённых спаборніцтваў.

За першымі тонамі намалочанай пшаніцы на непароцкае поле прыехалі Ігар Гапееў на МАЗе і Вадзім Гарланаў на МТЗ. За паўдня камбайнеры намалацілі 80 тон зерня, якое было дастаўлена на зернесушылку ў Маркава.

Материалы газеты «Герой працы»