+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Так трымаць!

Так трымаць!
Спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы Шумiлiнскага райвыканкама сумесна з прадстаўнікамі райкама прафсаюза работнікаў АПК падвялівынікі работы жывёлагадоўчай галіны за красавік.

Паводле ўмоў спаборніцтва лепшым прызначана прэмія і падзякі. Каб уручыць гэту ўзнагароду, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК разам з карэспандэнтам раённай газеты адправілася ў некаторыя гаспадаркі раёна. Лепшай па надоях за мінулы месяц аказалася аператар машыннага даення фермы Непароты ААТ «Прыазёрны мір» Лілія Аляксандраўна Гусакова, якая надаіла 420 кілаграмаў малака на карову (гэта на 143 кг больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года).

Сярод аператараў па вырошчванні і адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы вызначылася Ала Пятроўна Талсташова з фермы Башні ААТ «АграБаравінка». Сярэднясутачныя прывагі ў яе групе, дзе знаходзяцца больш за сотню цялят, склалі за красавік 663 грамы.

Кіраўніцтва абедзвюх гаспадарак рассказала пра Лілію Гусакову і Алу Талстшову як пра вопытных незамянімых работнікаў, якія любяць жывёлу, умеюць працаваць і паказваюць станоўчы прыклад шчырых адносін да работы сваім калегам.

Вольга Пусянкова падзякавала жывёлаводам за добрыя вынікі ў рабоце і пажадала «Так трымаць!»