+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Рэспублiканская прафсаюзная акцыя «Павiншуем маму разам!»

Рэспублiканская прафсаюзная акцыя «Павiншуем маму разам!»
14 кастрычніка, калі ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці, у Шаркаўшчынскім раёне прайшла рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Павіншуем маму разам!”.

Пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ўстаноў і прадпрыемстваў Шаркаўшчынскага раёна прынялі актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. Кожны жадаючы мог падпісаць паштоўку для сваёй любай матулі і па пошце адправіць віншаванне. Такую магчымасць выкарысталі раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, работнікі будаўнічай арганізацыі ПМК-68, ААТ “Агратэхсэрвіс”, “Буеўшчына” і іншыя.
Упершыню рэспубліканская акцыя “Павіншуем маму разам!” адбылася ў 2015 годзе. З кожным годам да яе далучаецца ўсё большая колькасць людзей.

 Газета «Клiч Радзiмы»