+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Пры садзейнiчаннi Федэрацыi прафсаюзау Беларусi прайшла акцыя «Павiншyем маму разам!»

Пры садзейнiчаннi  Федэрацыi прафсаюзау Беларусi прайшла акцыя «Павiншyем маму разам!»
Я слаўлю мамы светлае імя — Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень. Матулінага сэрца цеплыня Нас сагравае лепш за ўсё на свеце. Мікола Ляшчун.

Кожны год напярэдадні Дня маці пры садзейнічанні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Павіншуем маму разам!” Сёлета акцыя прайшла з 7 па 14 кастрычніка. Пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ўстаноў і прадпрыемстваў Шаркаўшчынскага раёна прынялі актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. Кожны жадаючы мог падпісаць паштоўку для сваёй любай маці і па пошце адправіць віншаванне. Такую магчымасць скарысталі спецыялісты раённага выканаўчага камітэта і яго аддзелаў, шматлікія пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі, таксама Шаркаушчынскi райкам прафсаюза работнiкау АПК.

Святочная паштоўка са шчырымі пажаданнямі, ласкавымі словамі — найлепшы напамін аб нашай любові, удзячнасці і павагі да матуль. Гэта светлае свята — цудоўная магчымасць яшчэ раз сказаць матулям самыя шчырыя і пяшчотныя словы падзякі за цярпенне і дабрыню.

Упершыню рэспубліканская акцыя “Павіншуем маму разам!” адбылася ў 2015 годзе. З кожным годам да яе далучаецца ўсё большая колькасць людзей. У мінулым годзе віншаванні атрымалі больш за чвэрць мільёна матуль па ўсёй нашай краіне.

Кліч Радзімы