
Напярэдадні Новага года райкам прасаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, як і шматлікія іншыя грамадскія аб’яднанні, не застаўся ў баку ад удзелу ў рэспубліканскай акцыі “Прафсаюзы — дзецям”.
Напярэдадні Новага года райкам прасаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, як і шматлікія іншыя грамадскія аб’яднанні, не застаўся ў баку ад удзелу ў рэспубліканскай акцыі “Прафсаюзы — дзецям”. Яго старшыня Таццяна Альшэўская з падарункамі наведала сацыяльна-педагагічны цэнтр і перадала на патрэбы выхаванцаў установы салодкія пачастункі, сродкі асабістай гігіены.
— Наш прафсаюз заўсёды прымае актыўны ўдзел у падобных акцыях, — кажа яго старшыня Таццяна Мікалаеўна. — Вось і сёлета мы далучыліся да іншых грамадскіх арганізацый, кааб падарыць часцінку сваёй душы дзецям, якія апынуліся ў складаных жыццёвых абставінах. Бо менавіта ад нас, дарослых, у поўнай меры залежыць дабрабыт хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама іх шчаслівае дзяцінства. На гэта і скіравана сацыяльная работа, якой займаюцца прафсаюзы.