+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Прафсаюзныя спаборніцтвы

Прафсаюзныя спаборніцтвы
Сямейны падрад з Непарот

Па выніках раённага спаборніцтва сярод жывёлаводаў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы лепшыя вынікі за мінулы месяц – у сямейнага падраду з фермы Непароты ААТ «Прыазёрны мір» Жанны Мацвеевай і Анатоля Трыпольскага.

– Сярэднямесячныя прывагі ў нашай групе склалі 730 грамаў, – расказалі жывёлаводы. – Вядома, стараемся працаваць і імкнёмся да лепшых вынікаў. Але што аказаліся лідарамі ў раёне – гэта для нас прыемны сюрпрыз.

 Жанна Мацвеева і Анатоль Трыпольскі ў сельскай гаспадарцы не навічкі. Яна раней працавала даяркай, а ён пастухом. Аднак жыццё склалася так, што вось ужо чатыры гады працуюць плячо ў плячо на адной ферме. «Працаваць з мужам выгадна, бо ён заўсёды бярэ на сябе цяжэйшы ўчастак, а мне дае адпачыць, – усміхаецца жанчына. – І што падчас работы адзін другому надакучваюць – гэта няпраўда. Лічу, што можна і трэба працаваць сямейнымі падрадамі. На свайго чалавека заўсёды больш надзеі, чым на чужога». Жывёлаводы лічаць, што галоўнае ў доглядзе цялят, якія да іх паступаюць у месячным узросце і гадуюцца па паўгода, – гэта добрыя кармы і догляд. І гэта на ферме Непароты не бракуе: круглы год канцэнтраты, своечасова падвозіцца замяняльнік малака, ёсць мука і камбікорм, частку з якіх робяць на ўласным млыне ў гаспадарцы.

         Ад райкама прафсаюза работнікаў АПК Жанна Мацвеева і Анатоль Трыпольскі атрымалі падзячныя лісты і каштоўныя падарункі.

Материалы газеты «Герой працы»