+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Прафсаюзная акцыя. Віншаванні за працу і руплівасць

Прафсаюзная акцыя.  Віншаванні за працу і руплівасць
Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўпершыню ў гэтым годзе была арганізавала і праведзена акцыя «Віншуем герояў працы», прысвечаная Святу працы. Старшыня райкама Вольга Пусянкова наведала гаспадаркі раёна, каб сказаць работнікам сельскай гаспадаркі шчырае «дзякуй за работу», уручыць падзячныя лісты і падарункі.

У прафсаюзных пярвічках раёна былі вызначаны працаўнікі, якія прысвяцілі рабоце ў сельскай гаспадарцы па 30 і больш гадоў, паказваюць прыклад у працы і зараз.

Самы зайздросны стаж работы сярод усіх лідараў аказаўся ў галоўнага бухгалтара СФГ «Раднік» Валянціны Гнядоўскай, якая адпрацавала ў гаспадарцы 47 гадоў. Крыху меншы стаж у яе земляка Уладзіміра Аглушэвіча, які працуе вадзіцелем. Падарункі і падзякі былі прыемным сюрпрызам для дыспетчара КУСГП «Ульскі» Надзеі Сіпко і заатэхніка гэтай жа гаспадаркі Святланы Кругловай. «Вялікі дзякуй за ўвагу да нас, працаўнікоў вёскі, – казалі ўдзячныя жанчыны. – Пасля віншаванняў і працаваць весялей».

У ААТ «Ляжні» віншаванні ад прафсаюза атрымалі вадзіцель Юрый Кавалеўскі, механізатар Сямён Лазука і галоўны ветурач Аляксандр Прохараў, у ААТ «Прыазёрны мір» – перадавы механізатар Віктар Мацюшкоў.

Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» выдзеліла для прафсаюзнага віншавання эканаміста Галіну Кудзей і электраманцёра Андрэя Аўсянкіна. Абодва аказаліся вельмі сціплымі, казалі, што ўсяго толькі стараюцца на рабоце і нават саромеюцца, калі іх называюць «героямі працы».

Ва УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» падарункамі былі ўзнагароджаны загадчык майстэрні Валерый Грузневіч і трактарыст-машыніст Генадзь Рыбачэнка.

Механізатары Юрый Дзятлаў і Пётр Самуйлаў з КУСГП «Мішневічы», Сяргей Антонаў і Мікалай Прышчэпаў з КУСГП «Сіроцінскі», аператар машыннага даення ААТ «АграБаравінка» Алена Кухарэнка працавалі на далёкіх палетках, таму падарункі ім перадалі на наступны дзень старшыні прафсаюзных арганізацый сельгаспрадпрыемстваў.

Не засталіся па-за ўвагай і ветэраны працы, якія сёння на заслужаным адпачынку. Асабліва прыемна Вользе Пусянковай было віншаваць свайго былога калегу па прафсаюзнай рабоце, а таксама былога брыгадзіра калгаса «Ленінскі прызыў» і старшыню калгаса «Праўда» Васіля Юхнаўца, які аддаў сельскай гаспадарцы 44 гады.

Матэрыялы газеты «Герой працы»