+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Поспехамі за першае паўгоддзе вызначыліся даяркі «Каралькоў» і «Рэканструктара»

Поспехамі за першае паўгоддзе вызначыліся даяркі «Каралькоў» і «Рэканструктара»
Талачынскi райкам прафсаюза работнікаў АПК адзначыў падарункамі лепшых аператараў машыннага даення па выніках работы за першае паўгоддзе.

Сярод калектываў узнагароджана ферма «Брыгада №5» ААТ «Каралькі» (загадчыца Вольга Уладзіміраўна Язвінская). Надой на карову за 6 месяцаў тут склаў 2022 кілаграмы, што, паводле слоў старшыні райкама прафсаюза АПК Пільшчыкавай Таццяны, з’яўляецца найлепшым вынікам у раёне.

Сярод лепшых даярак вырашана было заахвоціць Тамару Сяргееўну Гілімовіч  з УП «Племзавод «Рэканструктар» (ферма «Райцы»), якая атрымала сярэдні надой у памеры 465 кілаграмаў на карову.