+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Палявая кухня

Палявая кухня
У ААТ “АграБаравінка” Шумілінскага раёна ў самым разгары сяўба. У гэты гарачы час важна паклапаціцца не толькі пра спраўнасць трактароў і сеялак, але і пра ўмовы працы механізатараў, пра харчаванне. Як яно арганізавана ў “АграБаравінцы”, цікавілася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.

Гарачыя абеды прывозяць прама на поле. Раздатчыца Святлана Кірыловіч адзначае, што харчаваннем забяспечаны ўсе 19 механізатараў, якія працуюць на палетках. А чаму б не харчавацца, калі вылічаць усяго 10% ад кошту! Як адзначаюць самі механізатары, абеды ім падабаюцца, бо яны разнастайныя. Сярод любімых блюд – шніцалі і катлеты, хаця вінегрэты і гарачыя супы таксама ідуць добра.

“Паколькі ў гаспадарцы няма сваёй сталовай, абеды каторы год заказваем ў сельгаспрадпрыемстве “Лаўжанскае”, – расказаў дырэктар “АграБаравінкі” Уладзімір Арлоў. – Трэба адзначыць, што кормяць смачна. У лаўжанскую сталовую ці не штодзень завозіцца прадукцыя Віцебскага мясакамбіната, так што ўсё свежае. Адным словам, мы задаволены харчаваннем. Ну, а калі механізатары добра падсілкуюцца, то і работа ладзіцца. А яе яшчэ шмат – трэба засеяць больш за тысячу гектараў яравых зерневых і зернебабовых”.

Па матэрыялах газеты “Герой працы”