+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

На зялёным рубяжы

На зялёным рубяжы
У гаспадарках рэгiёна завяршаюцца работы па нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу.

На 10 лiпеня на Аршаншчыне скошаны травы на плошчы 15 659 га, што  складае 108 % ад плана. На адну умоўную галаву жывёлы прыходзiцца 11,58 цэнтнера кормаадзiнак (узровень мiнулага года).

Аграрыi нарыхтавалi 3 687 тон сена, 4 359 тон сенажу, у тым лiку ў палiмерную ўпакоўку – 6 497 тон.

Каб паспець як мага большубраць зялёнай массы, закласцi якасныя кармы на захоўванне, аршанскiя аграрыiпрацавалi на сенакосах з усей адказнасцю з ранiцы да вечара.

 У лiдарах па корманарыхтоўцы сярод гаспадарак рэгiёна – «Радуньскае», агракамбiнат «Юбiлейны», фiлiял «Цяплiчны», «Ларынаўка», «Задняпроўскi» i iншыя. Некаторыя гаспадаркi ўжо прынялiся i за другi пакос траў.

 Уборка сенажу – справа не з лёгкiх, але яна звыклаядля сапраўдных працаўнiкоў  сельскай гаспадаркi. Сярод перадавiкоў рэгiёнапа нарыхтоўцы кармоў – трактарыст-машынiст СУП «Радуньскае» Глеб Градюшка. На 10 лiпеня ён закатаў у стрэйч – плёнку амаль жзве тоны сенажу. Глеб Александровiч у гэтым годзе ўпершыню сеў на новы прэс-падборшчык нямецкай вытворчасцi. Лiдара з «Радуньскага» на рабочым месцы павiншавала старшыня Аршанскага райкама прафсаюза работнiкаў аграпрамысловага комплексу Вольга Нiкiценкава.

Дробязяў у такой адказнай справе, як нарыхтоўка кармоў, не бывае. Гэтую icцiну аграрыi ведаюць добра. Необходную тэхналогiю трэба добрасумленна выконваць на ўсiх этапах – ад скошвання да ўкрыцця. Тадыбудуць кармы. А будзе корм, будуць надоi i прывагi.

"Аршанская газета"