+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

На Міёршчыне стартавала жніво

На Міёршчыне стартавала жніво
Міёрскі райкам прфсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу і пярвічная прафсаюзная арганізацыя СУП “Чэрасы” 23 ліпеня прынялі актыўны ўдзел у раённым урачыстым абрадзе зажынак, які праходзіў на 100-гектарным полі азімай пшаніцы «Капылянка» паблізу Старых Крукоў.

Там вялі абмалот чатыры камбайны, за якімі механізатары адразу цюкавалі і ўбіралі салому. Зерневае поле гэтай гаспадаркі трэцяе па памеры сярод сельгаспрадпрыемстваў – 1605 га. Кожны гектар у першыя дні абмалоту забяспечваў больш чым па 30 цэнтнераў збожжа, гэта таксама трэці паказчык, нядрэнны па сёлетніх умовах.

Зажынкі пачаліся з малітвы на паспяховы пачатак добрай справы айца Сергія. Удзельніцы мастацкай самадзейнасці Чэраскага СДК зжалі першыя снапы, якія паставілі ў бабку і пакрылі пад абрадавую песню ручніком. Самы вялікі і прыгожы прыпаднеслі гаспадару поля, дырэктару УП«Чэрасы» Алегу Януковічу. Сімвалічны першы каравай з зерня новага ўраджаю ўручылі старшыні райвыканкама Ігару Кузняцову.

Кожнаму ўдзельніку ўрачыстасці дастаўся кавалачак смачнага абрадавага каравая.

Жніво на Міёршчыне стартавала.

«Мiёрскiя навiны»