+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Лидеры жнива в Шумилинском районе

Лидеры жнива в Шумилинском районе
В районном соревновании на уборке урожая лидируют сельхозпредприятие "Ловжанское" и ОАО "Приозерный мир"

Раўненне – на маладых

У раённым прафсаюзным конкурсе сярод механізатараў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерневых, перамогу атрымаў малады механізатар Аляксандр Марозаў з сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае». Ён жа аб’яўлены пераможцам раённага этапу абласнога конкурсу «Моладзь – за ўраджай!», які аб’яўлены райкамам ГА БРСМ.

11 жніўня, Аляксандр Марозаў прымаў віншаванні не толькі ад сваіх калег і кіраўніцтва гаспадаркі. Са шчырымі словамі да маладога механізатара прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, якая ўручыла Ганаровую грамату і прэмію. Аляксандр атрымаў падарунак ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ад райкама ГА БРСМ. Старшыня райкама Вікторыя Бяляева адзначыла, што Аляксандр даўно з’яўляецца членам БРСМ, што ён адносіцца да тых надзейных і руплівых маладых людзей, чыімі працоўнымі дасягненнямі і надалей будзе ганарыцца наш раён. Пасля віншаванняў і падарункаў гутарым з маладым лідарам сельгаспрадпрыемства. Аказваецца, сёлета на рахунку 25-гадовага Аляксандра гэта ўжо другая перамога. Малады чалавек быў у кагорце лепшых механізатараў падчас нарыхтоўкі кармоў – на сваім МТЗ-3022 перавёз 3805 тон зялёнай масы, за што атрымаў падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. А вось на перавозцы збожжа ў хлопца першая тысячная перамога.

– Што адчувае тысячнік? – пытаюся ў Аляксандра.

– Напэўна, радасць і гордасць, – кажа механізатар. – А яшчэ задавальненне і ўдзячнасць за тое, што да мяне такая ўвага – прыехалі віншаваць прама на поле. У нашай гаспадарцы нямала моладзі, і кіраўніцтва ўсім стараецца стварыць спрыяльныя ўмовы для работы і жыцця. Напрыклад, нам з жонкай (яна ветурач гаспадаркі) бясплатна выдзелілі кватэру з усімі зручнасцямі. Ну, а калі ёсць жыллё, добрая зарплата, дык у ахвоту і працаваць, і перамагаць.

Ёсць першы тысячнік!Шумилино первая 1000т.jpg

Раней перадавы камбайнер ААТ «Прыазёрны мір» Аляксандр Раманятаў намалаціў тысячу тон збожжа.

Першага ў гэтым годзе тысячніка ў раёне на жніўныя палеткі таксама прыехалі павіншаваць старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў, старшыня райкама прафсаюза работніка АПК Вольга Пусянкова, дырэктар ААТ «Прыазёрны мір» Юрый Савіцкі і работнікі сельгаспрадпрыемства.

Кіраўнік раёна, віншуючы тысячніка, адзначыў, што Аляксандр Раманятаў сапраўдны майстар сваёй справы, што на такіх працаўніках – руплівых, шчырых, адказных – і трымаюцца сельгаспрадпрыемствы. Віктар Сяргеевіч згадаў мінулы год, калі падчас жніва таксама віншавалі Аляксандра Раманятава, першага леташняга камбайнера-тысячніка на Шуміліншчыне. Тады былі падарункі і кветкі, і сёлета таксама. Вось на каго трэба раўняцца, ставіць у прыклад маладому пакаленню, падкрэсліў кіраўнік раёна. Са шчырымі віншавальнымі словамі Віктар Сяргеевіч ад райвыканкама ўручыў перадавіку жніва Ганаровую грамату і важкую прэмію памерам у 1400 рублёў. Мнагадзетнай Сям’і Раманятавых вельмі дарэчы будуць гэтыя грошы – мараць купіць плазменны тэлевізар.

Са словамі віншаванняў звярнулася да Аляксандра Раманятава Вольга Пусянкова, якая адзначыла, што ёй вельмі прыемна віншаваць перадавіка, які кожны год паказвае лепшыя вынікі па раёне. Ад прафсаюза камбайнер атрымаў падарунак, грамату і прэмію. Грашовую ўзнагароду і кветкі перадавіку ўручылі і ад сельгаспрадпрыемства.

Так трымаць, Аляксандр! Даеш другую тысячу!

"Герой працы"