+375(212) 37-94-76, 37-79-45    vitebsk.apk@gmail.com

Білеты на канцэрт – лепшым работнікам

Білеты на канцэрт – лепшым работнікам
З года ў год Шумілінскі райкам прафсаюза работнікаў АПК купляе білеты на «Славянкі базар», якімі ўзнагароджваюць лепшых работнікаў сельгасарганізацый раёна

Тыдзень таму квіткі на канцэрты фестывалю мастацтваў атрымалі пераможцы ўнутрыгаспадарчых спаборніцтваў сярод перадавікоў палеткаў, перадавікі галіны жывёлагадоўлі і тыя, чыімі працавітымі рукамі ганарыцца раён.

Бясплатныя білеты на канцэрт – гэта прызнанне заслугі людзей, сведчанне таго, што працавітыя людзі ў нашым раёне заўсёды ў пашане, адзначае старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. А руплівасць і шчырасць заўсёды заўважаецца і ўзнагароджваецца. У нядзелю, 18 ліпеня, 52 члены прафсаюза з дзесяці сельгасарганізацый, райветстанцыі і «Вітконпрадукта» наведалі гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.

«Вельмі ўдзячны за ўвагу да мяне і станоўчую адзнаку маёй працы, – кажа аператар першага перыяду жывёлагадоўчага комплексу сельгаспрадпрыемства “Лаўжанскае” Кацярына Ваявода, якой прафсаюзная арганізацыя ўручыла білет на канцэрт. – Калі чэсна, нячаста з-за занятасці прыходзіцца выбірацца на такія мерапрыемствы. Ну, а калі ўручылі бясплатны білет, то трэба ехаць. Адпачыла душой на “Славянскім базары”, дадому вярнуўся з добрым настроем». Сёння вечарам яшчэ адна дэлегацыя ў складзе членаў прафсаюза з сельгаспрадпрыемстваў пабывае на канцэрце «Шансона». Усе ўдзячны райкаму прафсаюза за купленыя білеты.

Матэрыялы газеты «Герой працы»